ЧО́РНА-БУ́РЫ ТРУС,
парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзена ў Бірулінскім зверасаўгасе (Татарстан) скрыжаваннем парод венскі блакітны трус, белы волат і фландр. На Беларусі гадуюць аматары.
Жывёлы буйныя, моцнага целаскладу, хуткаспелыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)